Стыпендыі для журналістаў на праекты па тэме штучнага інтэлекту (дэдлайн — 12 ліпеня)
Пулітцэраўскі цэнтр прымае заяўкі на стыпендыі для журналістаў, якія працуюць над матэрыяламі, прысвечанымі штучнаму інтэлекту і тэхналогіям назірання, а таксама іх уплыву на грамадства.

Праграма AI Accountability Fellowships падтрымлівае грунтоўныя матэрыялы пра тое, як дзяржаўныя органы і кампаніі выкарыстоўваюць штучны інтэлект і тэхналогіі назірання. Такія расследаванні могуць датычыцца прымянення ШІ ў паліцыі, медыцыне, сацыяльнай падтрымцы, судовай сістэме, пры найме супрацоўнікаў і ў іншых сферах, дзе тэхналогіі ўплываюць на важныя рашэнні, што закранаюць людзей.
Вітаюцца паглыбленыя журналісцкія праекты, якія дакументуюць і тлумачаць магчымасці, шкоду, а таксама праблемы рэгулявання і працы, звязаныя з сістэмамі штучнага інтэлекту.
Праграма пачынаецца ў верасні 2026 года і доўжыцца 10 месяцаў.
Што прапануюць:
- фінансавая падтрымку да 25 000 долараў ЗША ,
- нэтворкінг,
- ментарства і навучанне для рэалізацыі праекта.
Ад удзельнікаў чакаецца ўдзел у абавязковай штомесячнай сустрэчы працягласцю 1,5–2 гадзіны, удзел як мінімум у адной супольнай сустрэчы падчас стыпендыі і ўзаемадзеянне з іншымі стыпендыятамі ў віртуальных сустрэчах і на спецыяльнай анлайн-платформе супольнасці. Ім таксама рэкамендуецца наведваць штомесячны віртуальны трэнінг.
Хто можа падаць заяўку:
- штатныя журналісты і журналісты-фрылансеры;
- каманды журналістаў;
- кандыдаты могуць знаходзіцца ў любой краіне;
- патрэбна свабоднае валоданне англійскай мовай.
Дэдлайн падачы заявак — 12 ліпеня 2026 года.
Арганізатары рэкамендуюць кандыдатам зарэгістравацца на будучы трэнінг па серыі AI Spotlight або паглядзець відэа.
Дадатковыя пытанні дасылайце на пошту reacheditorial@pulitzercenter.org
@bajmedia