Абвясцілі лаўрэатаў беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»
28 лютага ў Kino Luna ў Варшаве адбылася цырымонія ўзнагароджання трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Падчас імпрэзы сталі вядомыя пераможцы ў 15 намінацыях. Іх вызначыла журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў.

Узнагароды «Чырвоны верас». Фота прадастаўлена арганізатарамі
Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак — гэта поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі. Упершыню асобна разглядаліся дакументальныя рэпартажы.
Галоўную ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм» атрымала стужка «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч. Выканаўца галоўнай ролі Валянцін Напольскі прызнаны найлепшым акцёрам, а Аляксандра Вайтэховіч стала найлепшай актрысай.

Мара Тамковіч на ўручэнні прэміі «Чырвоны верас». Фота прадастаўлена арганізатарамі
Нагадаем, фільм «Пад шэрым небам» распавядае гісторыю рэпрэсаванай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і яе мужа, журналіста Ігара Ільяша. Яны застаюцца палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
Тры ўзнагароды таксама атрымаў міні-серыял «Працэсы» – праект тэлеканала «Белсат». Стужка перамагла ў намінацыях «Найлепшы сцэнар» (Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй), «Найлепшае мастацкае рашэнне» (Аляксандр Адамаў) і «Найлепшы мантаж» (Ілля Бажко).
Фільм «Святая вада» (Holy Water) рэжысёра Андрэя Куцілы і вытворчасці Белсату прызнаны найлепшым дакументальным кароткаметражны фільмам.
У намінацыі «Дакументальны рэпартаж» адзначылі «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік.

Канаплёва+Лейдзік на ўручэнні прэміі «Чырвоны верас». Фота прадастаўлена арганізатарамі
Поўны спіс лаўрэатаў прэміі «Чырвоны верас»
Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм
- «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм
- «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм
- «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм
- «Святая вада» Андрэя Куцілы
Найлепшы анімацыйны фільм
- «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
Найлепшы дакументальны рэпартаж
- «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
Найлепшы актор
- Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
Найлепшая акторка
- Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
Найлепшая праца аператара(кі)
- Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
Найлепшы сцэнар
- Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)
- Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
Найлепшы мантаж
- Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)
- Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»
Адкрыццё года
- Ананімны ўдзельнік

Лаўрэаты прэміі «Чырвоны верас». Фота прадастаўлена арганізатарамі
Таксама былі ўручаныя дзве «Спецыяльныя згадкі»:
- Стваральнікам фільму «Чароўныя нажнічкі» – «За руплівую працу – збор, захаванне і
ўзнаўленне страчанай часткі нашай спадчыны – культуры беларускага габрэйства, і праз іх – за
дапаўненне і ўзбагачэнне беларускасці»; - Беларускім палітвязням – «У гонар шматлікіх палітзняволеных і іхных трагічных лёсаў, якія не
дазваляюць рэжысёрам маўчаць і прымушаюць апавядаць свету пра беларускую сучаснасць і
траўматычнае мінулае» (перададзеная ў Музей Вольнай Беларусі).
@bajmedia