• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магчымасці

    Стажыроўка ў АБСЕ: вымярэнне правоў чалавека (дэдлайн — 31 снежня)

    Сакратарыят АБСЕ шукае стажор_ак для працы ў Вене (Аўстрыя) або ў Празе (Чэхія) у праграмныя напрамкі «чалавечага вымярэння»: дэмакратызацыя, правы чалавека, выбары, свабода СМІ, правы нацыянальных меншасцей, вяршэнства права, талерантнасць і недыскрымінацыя.
    Падаць заяўку

    Гранты ад Пасольства Нарвегіі ў Вільні для беларускай грамадзянскай супольнасці (дэдлайн — 20 лістапада)

    Пасольства Нарвегіі ў Вільні запрашае беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а таксама арганізацыі, чые мэтавыя групы знаходзяцца ў Беларусі або ў эміграцыі, падаваць заяўкі на малыя гранты.
    Падаць заяўку

    Рэзідэнцыя ў Лейпцыгу для журналістаў, якія сутыкаюцца з пагрозамі і пераследам (дэдлайн —15 лістапада)

    Еўрапейскі цэнтр за свабоду прэсы і медыя (Euro­pean Cen­tre for Press and Media Free­dom, ECPMF) запрашае журналістаў, якія сутыкаюцца з пераследам і пагрозамі праз сваю прафесійную дзейнасць, падавацца на праграму Jour­nal­ists-in-Res­i­dence (JiR). Удзельнікам прапануюць часовы бяспечны прытулак у нямецкім Лейпцыгу, фінансавую падтрымку і магчымасць працягваць журналісцкую працу ў спакойных умовах.
    Падаць заяўку

    Конкурс J4T AWARDS 2026 (дэдлайн — 20 лістапада)

    Штогадовы конкурс J4T AWARDS ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.
    Падаць заяўку

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    Падаць заяўку

    Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» (дэдлайн — 25 лістапада)

    Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Літве і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Літве».
    Падаць заяўку

    Стажыроўка ў Deutsche Welle ў Боне і Берліне (дэдлайн — 17 лістапада)

    Пачаўся прыём заявак на стажыроўку ў DW на 2028–2029 гады. Пачаткоўцы ў журналістыцы могуць падаць заяўку на ўдзел у гэтай двухмоўнай праграме ў розных рэдакцыйных аддзелах DW у Берліне, Боне і адным з замежных бюро.
    Падаць заяўку

    Прыём заявак на прэмію IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)

    Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і арганізацыя IMS (Inter­na­tion­al Media Sup­port) абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне ўзнагарод «Лаўрэат у галіне свабоды прэсы» (IPI-IMS Press Free­dom Lau­re­ate) і «Піянер свабодных СМІ» (Free Media Pio­neer) за 2027 год.
    Падаць заяўку

    NEXTA открывает набор в школу современных медиа (дедлайн — 21 ноября)

    Почему один ролик собирает сотни тысяч просмотров, а другой исчезает в ленте? Как зацепить человека с первых секунд, найти сильную подачу и превратить сложную тему в понятную историю?
    Падаць заяўку

    The Human Thread — гранты National Geographic да 100 000 USD (дэдлайн — 1 снежня)

    Nation­al Geo­graph­ic прапануе людзям ад 18 гадоў з розных краін распавесці гісторыі праз фатаграфію, кіно, журналістыку, падкасты, вусную гісторыю і іншыя медыя. Арганізатары аддаюць перавагу тым, хто сам належыць да супольнасці, пра якую расказвае, або мае з ёй даўнія і трывалыя сувязі.
    Падаць заяўку

    Конкурс на ўдзел у праграме Fotofestiwal у Лодзі (дэдлайн — 30 лістапада)

    Конкурс не мае тэматычных ці ўзроставых абмежаванняў. Шэсць пераможцаў атрымаюць магчымасць прадставіць свае працы аўдыторыі Міжнароднага фестывалю фатаграфіі, які пройдзе ў чэрвені 2027 года ў Лодзі (Польшча). Унёсак за падачу заяўкі складае 15 еўра за кожны праект. 
    Падаць заяўку

    Віртуальны забег ад Hrodna.life ў падтрымку незалежнай гродзенскай журналістыкі (да 30 лістапада)

    Беларускае медыя ў выгнанні Hrodna.life працягвае першы міжнародны віртуальны забег «След Святого Губерта». Праект мае на мэце аб’яднаць гродзенцаў і ўсіх, хто любіць Гродна, па ўсім свеце, а таксама сабраць сродкі на працяг працы рэдакцыі. Новы дэдлайн — да 30 лістапада.
    Падаць заяўку

    Еўрапейскі фестываль журналістыкі і свабоды СМІ ў Салоніках (26–28 лістапада)

    Еўрапейскі фестываль Voic­es прысвечаны свабодзе медыя і развіццю медыяграматнасці. Журналістаў, медыяспецыялістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці запрашаюць прыняць удзел. 
    Падаць заяўку

    Фестываль JournalismAI пра сувязі ШІ і медыя (17–18 лістапада)

    Фестываль Jour­nal­is­mAI — гэта сустрэча журналістаў, кіраўнікоў рэдакцый і спецыялістаў па тэхналогіях, каб падзяліцца тым, што на практыцы, а не ў тэорыі, азначае штучны інтэлект для медыяў.
    Падаць заяўку

    Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў

    Міжнародная дабрачынная арганізацыя Rory Peck Trust працягвае прыём заявак на Cri­sis Fund — праграму экстранай фінансавай падтрымкі для журналістаў-фрылансераў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі праз сваю прафесійную дзейнасць.
    Падаць заяўку
    Архіў магчымасцяў

    Анджэй Пачобут выступіць у Львове. Мадэруе сустрэчу Аліна Рудзіна

    Цэнтр памежжа УКУ сумесна з Цэнтрам польскай культуры ў Львове і Фундацыяй прамоцыі палякаў на Усходзе пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай супольнасці Львова запрашаюць на сустрэчу з Анджэем Пачобутам — беларускім журналістам, грамадскім дзеячам, былым палітычным зняволеным рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.

    Journalism Lab: анлайн-заняткі для рэдакцый па выкарыстанні штучнага інтэлекту (дэдлайн — 2 лістапада)

    Запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у Jour­nal­ism Lab — бясплатнай навучальнай праграме для рэдакцый, якія хочуць даследаваць магчымасці лічбавых інструментаў і штучнага інтэлекту ў журналістыцы.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.