Рэзідэнцыя ў Лейпцыгу для журналістаў, якія сутыкаюцца з пагрозамі і пераследам
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Еўрапейскі цэнтр за свабоду прэсы і медыя (European Centre for Press and Media Freedom, ECPMF) запрашае журналістаў, якія сутыкаюцца з пераследам і пагрозамі праз сваю прафесійную дзейнасць, падавацца на праграму Journalists-in-Residence (JiR). Удзельнікам прапануюць часовы бяспечны прытулак у нямецкім Лейпцыгу, фінансавую падтрымку і магчымасць працягваць журналісцкую працу ў спакойных умовах.

Фота: Tilman2007 / uk.wikipedia.org
Праграма доўжыцца ад 3 да 6 месяцаў і ўключае:
- бясплатную мэбляваную кватэру ў Лейпцыгу;
- стыпендыю ў памеры 1000 еўра штомесяц на асноўныя выдаткі;
- медыцынскую страхоўку;
- аплату візавых выдаткаў;
- кампенсацыю дарогі ў Лейпцыг і назад;
- магчымасць атрымаць псіхалагічную дапамогу;
- удзел у прафесійных трэнінгах;
- доступ да працоўнага месца ў офісе ECPMF і магчымасць наладжваць прафесійныя кантакты.
Хто можа ўдзельнічаць
Кандыдаты павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- быць легальным жыхаром краіны — члена Еўрасаюза, краіны-кандыдата на ўступленне ў ЕС, дзяржавы — члена Савета Еўропы, а таксама Беларусі або Расіі;
- мець дзейсны пашпарт (падарожны дакумент);
- мець не менш за тры гады журналісцкага досведу;
- падаць як мінімум два рэкамендацыйныя лісты ад аўтарытэтных праваабарончых або медыйных арганізацый, якія пацвярджаюць прафесійны досвед і пагрозы, звязаныя з журналісцкай дзейнасцю;
- валодаць англійскай, нямецкай або рускай мовай на ўзроўні не ніжэйшым за A2.
Як падаць заяўку
Каб падацца на праграму, неабходна даслаць на электронную пошту [email protected] наступныя дакументы:
- Запоўненую анкету ўдзельніка (Application Form).
- Запоўнены апытальнік (Questionnaire).
- CV (рэзюмэ).
- Два рэкамендацыйныя лісты ад праваабарончых або медыйных арганізацый.
- Дакументы, якія пацвярджаюць асобу.
Больш інфармацыі пра праграму — ПА СПАСЫЛЦЫ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў