• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» (дэдлайн — 25 лістапада)

    Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Літве і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Літве».

    Выява створана БАЖ пры дапамозе ШІ

    Падчас сустрэчы будзем разглядаць простыя і практычныя пытанні:

    • дзе праходзіць мяжа паміж грамадскім інтарэсам і правам на прыватнасць;
    • як законна публікаваць фота і як не сутыкнуцца з іскамі за дыфамацыю;
    • якія прававыя нормы трэба ведаць пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў журналістыцы;
    • як правільна працаваць з персанальнымі дадзенымі;
    • як менавіта ў Літве рэгулюецца стварэнне і распаўсюд журналісцкага кантэнту: досвед беларускіх медыя.

    Асобна пагаворым пра стандарты Савета Еўропы па свабодзе слова.

    Удзельнікі атрымаюць не толькі тэарэтычныя веды, але і папрактыкуюцца на рэальных кейсах, як ацэньваць рызыкі, аргументаваць свае рашэнні і пазбягаць парушэнняў.

    Даты: 3–4 снежня 2026 года
    Месца: Вільнюс
    Для каго: беларускія журналісты і рэдактары медыя, якія працуюць у Літве

    Мэта трэнінгу — дапамагчы беларускім журналістам у Літве працаваць больш бяспечна і ўпэўнена.

    Для ўдзелу неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Калі засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.