• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на прэмію IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)

    Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і арганізацыя IMS (Inter­na­tion­al Media Sup­port) абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне ўзнагарод «Лаўрэат у галіне свабоды прэсы» (IPI-IMS Press Free­dom Lau­re­ate) і «Піянер свабодных СМІ» (Free Media Pio­neer) за 2027 год.

    Прэмія IPI-IMS у галіне свабоды прэсы

    Прэмія прызначаецца журналістам і медыяарганізацыям, якія робяць істотны ўнёсак у барацьбу за свабодныя СМІ. Узнагароды будуць уручаныя на спецыяльнай цырымоніі падчас Сусветнага кангрэса IPI і Фестывалю медыяінавацый 2027 года ў Будапешце, які пройдуць 12–14 мая. Імёны лаўрэатаў будуць абвешчаны да пачатку мерапрыемства.

    Заяўкі на атрыманне ўзнагарод 2027 года неабходна падаць да 15 снежня 2026 года (23:59 па цэнтральнаеўрапейскім часе). Пераможцаў вызначаць каманды IPI і IMS сумесна з міжнародным кансультатыўным камітэтам.

    На прэмію «Лаўрэат свабоды прэсы» можна вылучаць толькі асобных кандыдатаў. На прэмію «Піянер свабодных СМІ» можна прапаноўваць каманды, інфармацыйныя агенцтвы або іншыя арганізацыі, звязаныя са СМІ, уключаючы арганізацыі, якія абараняюць свабоду прэсы.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА ПРЭМІЮ «ЛАЎРЭАТ СВАБОДЫ ПРЭСЫ»

    Звярніце ўвагу, што самавылучэнне не дапускаецца. Аднак вы можаце намінаваць каго-небудзь са сваёй арганізацыі.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА ПРЭМІЮ «ПІЯНЕР СВАБОДНЫХ СМІ»

    Любыя пытанні аб працэсе вылучэння кандыдатаў і адбору можна накіроўваць на адрас info@ipi.media .

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.