Невядомыя ад імя журналіста Змітра Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў
Журналіст Зміцер Панкавец паведаміў, што ад яго імя нехта піша беларусам, каб даведацца пра ваяроў, якія абараняюць Украіну.
Вядома, што кантакт пад імем «Зміцер Панкавец» у Telegram напісаў удаве загінулага байца Васіля Рапіцкага з просьбай пра інтэрв’ю. Падчас размовы з жанчынай суразмоўца папрасіў таксама кантакт добраахвотніка Аляксандра Клачко.

Скрыншот з фэйкавым акаўнтам Змітра Панкаўца. Крыніца: facebook.com/zmicier.pankaviec
«Ад майго імя нехта (відавочна, што беларускія спецслужбы) збіраюць інфармацыю аб беларускіх добраахвотніках.
На ўдаву загінулага ваяра Васіля «Дзіра» Рапіцкага выйшаў чалавек, падпісаны ў тэлеграме, як «Зміцер Панкавец» з просьбай на інтэрв’ю. Святлана зацікаўленая, каб памяць пра яе мужа жыла, таму пагадзілася на размову. Інтэрв’юер ціснуў на тое, што офіс Святланы Ціханоўскай нічога не робіць для добраахвотнікаў. Чакаў, каб тое ж казала і ўдава Дзіра.
Пасля гэтага суразмоўца папрасіў у Святланы кантакт майго сябра Aliaksandr Klachko. Саша асцярожна спытаў у мяне, ці хачу я з ім пагутарыць пра Дзіра. Кажу, ты мяне з кімсьці паблытаў. І навошта мне прасіць твой кантакт, калі мы з табой і так пастаянна камунікуем. На гэтым яны, відавочна, пралічыліся», — напісаў Панкавец.
Невядомыя зноў пішуць актывістам пад выглядам медыя. Просты спосаб, як не трапіць
@bajmedia