Апошні тыдзень ананімнага апытання БАЖ: паспей расказаць пра свае патрэбы!
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Удзел у апытанні ўжо прынялі больш за 100 калег. Яны ананімна адказалі на анкету БАЖ пра праблемы, патрэбы, запыт на адукацыйныя праграмы і многія іншыя рэчы.
Такая інфармацыя дапамагае БАЖ лепш разумець патрэбы калег, а таксама даносіць гэту інфармацыю да партнёраў. А пакуль вы запаўняеце кароткую АНАНІМНУЮ ФОРМУ, мы можам падзяліцца некаторымі прамежкавымі вынікамі.

Напрыклад, бачым, што большая частка калег у медыясектары працуюць не ў штаце, а на сэрвісных дамовах. Раскажыце, а як у вас?
Анкета цалкам ананімная, не збірае ніякіх персанальных дадзеных і зойме ў вас 5–7 хвілін. Веданне сітуацыі дапамагае нам лепш разумець настроі калег, іх патрэбы, а таксама даносіць гэту інфармацыю да партнёраў.
ПРАЙСЦІ АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ НА GOOGLE FORMS
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў