• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да пазбаўлення волі

    Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі кожную, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

    Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да пазбаўлення волі

    Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч. Калаж: «Вясна»

    Таксама жанчынам прызначылі штраф. Вядома, што пракурор патрабаваў для іх па 2,5 года пазбаўлення волі. Ціну і Маргарыту абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 361–1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

    Ціна і яе старэйшая дачка былі затрыманы ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе. Раней паведамлялася, што іх справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.

    13 кастрычніка 2025 году стала вядома, што памёр муж Ціны — пісьменнік Алесь Палынскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.