• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзмітрый Наважылаў — у спісе вызваленых палітвязняў

    З’явілася інфармацыя пра выхад з‑за кратаў былога гендырэктара інфармагенцтва БелаПАН Дзмітрыя Наважылава. Яго імя апублікавана ў спісе палітвязняў, якія пасля вызвалення застаюцца ў Беларусі.

    Дзмітрый Наважылаў — у спісе вызваленых палітвязняў

    19 сакавіка пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла на волю выйшлі 250 палітзняволеных. 15 з іх дэпартаваныя ў Літву, 235 засталіся ў Беларусі.

    Спіс тых, каму дазволілі застацца ў Беларусі, публікуе тэлеграм-канал ініцыятывы рэпрэсаваных беларусак «Розовые косынки». Афіцыйна гэта інфармацыя пакуль не пацверджана.

    Дзмітрый Наважылаў — былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

    Быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. 

    4 красавіка 2022 г. стала вядома, што крымінальную справу ў дачыненні да Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, і Ірыны Леўшынай накіравалі ў суд. Дзмітрыя Наважылава абвінавачвацілі паводле ч. 1 арт. 361–1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў) Крымінальнага кодэкса.

    Суд па  «справе БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня 2022 года і доўжыўся чатыры месяцы. У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка вынеслі прысуды:

    журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы, у прыватнасці Наважылаву — 700 базавых (22 400 рублёў).

    20 студзеня 2023 года МУС дадала Наважылава ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.