Ірына Акуловіч сыходзіць з пасады гендырэктаркі БелТА
Генеральная дырэктарка дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта паведаміў «Пул Первого».

Ірына Акуловіч. Фота: БелТА
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.
Ірына Акуловіч — ураджэнка Магілёва. У СМІ яна прыйшла з педагагічнай сферы. Дзяржагенцтва БелТА ўзначальвала з 2018 года. Яе прызначэнне азнаменавалася «справай БелТА» супраць журналістаў незалежных СМІ.
Да гэтага з 2009 года працавала дырэктаркай РУП «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»». З 2016 па 2019 год была членам Савета Рэспублікі. Уваходзіць у санкцыйныя спісы Швейцарыі і Еўрапейскага саюза.
Дзе Акуловіч будзе працаваць далей, «Пул Первого» не паведамляе. Але адзначае, што будзе «вельмі нечаканы паварот». Хто ўзначаліць дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, таксама невядома.
@bajmedia