• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Facebook-акаўнты «Белсата» і БелаПАН, Instagram-акаўнт «Студэнцкай думкі»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 18 сакавіка чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Глускага раёна Магілёўскай вобласці ад 17 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя адразу чатыры інфармацыйныя рэсурсы. Тры з іх афіляваныя з незалежным тэлеканалам «Белсат»:

    • Face­book-акаўнт з назвай «Белсат» українською» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/belsat.ua);
    • Face­book-акаўнт з назвай Bel­sat Life (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/tv.belsat);
    • Face­book-акаўнт з назвай «Белсат doc» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/belsatdoc).

    Таксама «экстрэмісцкай» прызнаная старонка ў Face­book з назвай  «БелаПАН» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/belapancompany). Апошні раз яна абнаўлялася 16 жніўня 2020 года.

    Незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН была створаная ў 1991 годзе і неаднаразова патрапляла пад прэсінг праз прынцыповую прафесійную пазіцыю. 1 лістапада 2021 года КДБ Беларусі прызнаў  БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваннем». Рэдакцыя перажыла ператрусы і палітычна матываваны ціск, трое яе супрацоўнікаў былі асуджаныя на доўгія тэрміны зняволення, Андрэй Аляксандраў і Дзмітрый Наважылаў дагэтуль знаходзяцца за кратамі.  

    17 лістапада 2026 года суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Insta­gram-акаўнт dumka.me (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/dumka.me). Гэта інтэрнэт-рэсурс незалежнага моладзевага медыя «Студэнцкая думка». «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып старонкі. Паводле апісання на сайце Мінінфарма, гэта «выява трохкутніка з чырвоным контурам і літарамі «СД» унутры трохкутніка на белым фоне».

    У адпаведнасці з рашэннем суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 13 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкім» прызнаны кантэнт акаўнтаў human­right­shousе ў Insta­gram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/humanrightshouse) і Human Rights House Foun­da­tion у сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар https://www.threads.net/@humanrightshouse).

    Human Rights House Foun­da­tion (HRHF) — гэта міжнародная праваабарончая арганізацыя, якая падтрымлівае сетку «Дамоў правоў чалавека», спрыяе развіццю грамадскіх ініцыятыў і працы праваабаронцаў, абараняе дэмакратычныя свабоды, у тым ліку свабоду слова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.