• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: акаўнт «Зеркала» ў Instagram, старонка Ігара Лосіка ў Threads

    3 лютага Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Ігар Лосік

    Блогер Ігар Лосік пасля вызвалення. Вільня, 11 верасня 2025 года. Фота: «Радыё Свабода»

    Паводле гэтага спіса, суд Ленінскага раёна Брэста рашэннем ад 29 студзеня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест старонкі zerkalo_story ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/zerkalo_story).

    Гэты інтэрнэт-рэсурс афіляваны з незалежным анлайн-медыя «Зеркало», які паўстаў у выгнанні пасля разгрому партала TUT.BY. 

    У чэрвені 2023 года МУС прызнаў «Зеркало» «экстрэмісцкім фармаваннем», у рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў былі згаданыя сайт і сацсеткі выдання.

    27 студзеня 2026 года суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт журналіста і блогера Ігара Лосіка belam­o­va ў сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@belamova).

    Ігар Лосік — стваральнік і аўтар Telegram-канала «Беларусь головного мозга», быў асуджаны да 15 гадоў зняволення за прафесійную дзейнасць.  Вызвалены датэрмінова 11 верасня 2025 года і прымусова дэпартаваны ў Літву.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці