• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мініфарма: сайт «Мой.by Новости Беларуси» і Instagram-акаўнт citydog_by

    Увечары 24 снежня, напярэдадні доўгіх выходных, Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    «Экстрэмісцкі» спіс Мініфарма: сайт «Мой.by Новости Беларуси» і Instagram-акаўнт citydog_by

    Паводле рашэння суда Савецкага раёна Мінска ад 23 снежня 2025 года ў гэты спіс дадалі Insta­gram-акаўнт citydog_by (ідэнтыфікатар instagram.com/citydog_by). «CityDog.io — журнал о беларусах», — так прэзентуе сябе інтэрнэт-часопіс, старонку якога прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай» і забароненай да распаўсюду.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста  «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны сайт інфармацыйнага партала «Мой.by Новости Беларуси» (ідэнтыфікатар moyby.com). Паводле стваральнікаў, сайт асвятляе навіны з Беларусі і ўсяго свету ў галінах палітыкі, эканомікі, культуры, жыцця грамадства, развіцця тэхналогій і спорту.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці