• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі сацсеткі журналістаў Іллі Маліноўскага, Аляксандра Гойшыка і расійскага блогера Іллі Варламава

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 9 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    абнаўленні ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ШІ

    У пералік забароненых да распаўсюду матэрыялаў унеслі Insta­gram-акаўнт журналіста і трэвэл-блогера Аляксандра Гойшыка. Старонку з назвай  alex_valacuga (ідэнтыфікатар instagram.com/alex_valacuga?igsh=eGZic3N0dHdjYjRl) 7 красавіка 2026 года паставіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.  

    У Беларусі супраць Гойшыка распачатая крымінальная справа па абвінавачанні ў абразу Аляксандра Лукашэнкі, летам 2025 года журналіста абвясцілі ў вышук.

    Таксама 7 красавіка 2026 года той самы суд прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт старонкі ў Insta­gram журналіста-фрылансера Іллі Маліноўскага. Акаўнт мае назву malinov.kust  і ідэнтыфікатар instagram.com/malinov.kust?igsh=MW01aWhxNjU4MnVtYQ==.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны і змест старонкі на платформе «Дзэн» з назвай «Илья Варламов» (ідэнтыфікатар https://dzen.ru/varlamov). Адпаведнае рашэнне 7 красавіка 2026 года  прыняў суд Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

    Гэты інтэрнэт-рэсурс мае 383,5 тысяч падпісчыкаў. Яго стваральнік — расійскі журналіст і відэаблогер Ілля Варламаў. У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо ўключаны ягоны YouTube-канал, Telegram-канал, старонкі ў Insta­gram, X і «ВКонтакте».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.