• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага, YouTube-канал «ГлавредTV»

    Увечары 10 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Сяргей Ціханоўскі выступіў падчас сесіі ААН па правах чалавека

    Сяргей Ціханоўскі выступіў падчас сесіі ААН па правах чалавека. Скрыншот відэа

    Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 5 лістапада 2025 года  «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны сайт «Сергей Тихановский» (ідэнтыфікатар tihanovski.com) і афіляваныя з ім старонкі ў сацсетках:

    • у Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/tihanovskisergey),
    • у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/tihanovskisergey),
    • у Х (ідэнтыфікатар x.com/tihanovski_s), 
    • YouTube-канал (ідэнтыфікатар youtube.сom/@tihanovskisergey),
    • Telegram-канал (ідэнтыфікатар t.me/tihanovskisergey).

    Палітык і блогер Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны да пазбаўлення волі на 19 гадоў і 6 месяцаў у снежні 2021 года. Сёлета ў верасні яго разам з яшчэ 50-цю палітвязнямі вызвалілі і дэпартавалі з краіны пасля візіту ў Мінск дэлегацыі ЗША. На згаданых вышэй інтэрнэт-рэсурсах блогер Ціханоўскі публікуе навіны, анонсы сваіх сустрэч і выступаў.

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 5 лістапада 2025 года  «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны YouTube-канал «ГлавредTV» (ідэнтыфікатар youtube.com/@GlavredTV). Гэта афіцыйны відэаканал украінскага інтэрнэт-партала «Главред», дзе асвятляюцца палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя навіны з каментарамі аналітыкаў і экспертаў, разбіраюцца фэйкі расійскай прапаганды.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці