• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі «Новы Час» і па другім разе — Беларускі расследавальніцкі цэнтр

    У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 3 красавіка 2026 года ўнеслі незалежныя медыя: «Новы Час» і Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

    novy_chas

    «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» трапіў у «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» двойчы: першы раз паводле рашэння Вярхоўнага суда ад 23 верасня 2023 года, другі — у адпаведнасці з рашэннем КДБ Беларусі, прынятым 31 сакавіка 2026 года.

    У другім рашэнні, у адрозненне ад першага, пералічаныя 19 асоб, якія нібыта займаюцца «экстрэмісцкай дзейнасцю».

    Гэта журналісты і аналітыкі: Станіслаў Івашкевіч, Аляксандр Ярашэвіч, Ганна Шабета, Вольга Альхіменка, Сяргей Чалы, Алена Чарняўская, Аляксай Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Аліна Янчур, Аляксей Гуліцкі, Лола Бурыева, Максім Саўчук, Мікалай Давідчык, Вольга Лойка, Фёдар Паўлючэнка, Іван Прус, Арына Маліноўская, Марына Сабоўска, Алена Прыходзька.

    Большая частка журналістаў з гэтага пераліку 2 красавіка — за дзень да згадвання ў рэестры на сайце МУС — былі пералічаныя ў  прапагандысцкай праграме дзяржтэлебачання. Праўда, некаторых прапагандыст Пратавсевіч назваў супрацоўнікамі іншага расследавальніцкага праекта — «Бюро Медыя».

    Паводле сайта МУС, «экстрэмісцкую» дзейнасць «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» ажыццяўляе праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх:

    сайт investigatebel.org;

    • тры старонкі ў Face­book (facebook.com/razbiracca, facebook.com/ekanomika, facebook.com/lukonews);
    • дзве старонкі ў Insta­gram (instagram.com/razbiracca, instagram.com/lukonews);
    • два відэаролікі на сервісе YouTube ( «Лукашэнкі карыстаюцца ільготамі для бедных» і яшчэ адзін, які не адчыняецца па прыведзенай спасылцы);
    • дзве старонкі ў сацсетцы «ВКонтакте» (vk.com/economyreforms, vk.com/podcasts-193655627);
    • акаўнт у Tik­Tok (tiktok.сom/@lukonews?);
    • Telegram-канал «Беларусский расследовательский центр» (t.me/Belarus_Files);
    • Telegram-бот (@NovajaZiamla_bot).

    Незалежнае беларускае анлайн-выданне «Новы Час» абвешчанае «экстрэмісцкім фармаваннем» паводле рашэння Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ад 1 красавіка 2026 года.

    На думку сілавога ведамства, удзельнікамі фармавання з’яўляюцца журналісты і блогеры: Глеб Рубанаў, Павел Хадзінскі, Сяргей Пульша, Ганна Ермаковіч, Аксана Колб, Дзмітрый Дзмітрыеў. А таксама журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын, які ўжо 5 гадоў знаходзіцца ў зняволенні,  і былы палітвязень, блогер Мікалай Дзядок, які адбыў у зняволенні амаль 5 гадоў і быў датэрмінова вызвалены і прымусова вывезены з тэрыторыі Беларусі 11 верасня 2025 года.


    МУС лічыць, што «экстрэмісцкая» дзейнасць праводзіцца гэтымі асобамі праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў:

     сайт «Новы час» (novychas.online);

    • Telegram-чат (t.me/novychas @novychas_bot);
    • старонку ў Insta­gram (instagram.com/novychas);
    • акаўнт у Threads (threads.com/@novychas);
    • акаўнт у Face­book (facebook.com/novychas);
    • акаўнт у Tik­Tok (tiktok.com/@novy.chas);
    • YouTube-каналы і відэаролікі (youtube.com/@novychas.online, youtube.com/channel/UC0sks14M8hduzdKlQ3BBmZQ, youtube.com/@MeditationRelaxBelarus, youtube.com/channel/UCvv6YW0GfChJzwTBcOgGNw, youtube.com/channel/UCnT1EWOVm6RxG9ECabTGOXQ);
    • старонку «ВКонтакте» (vk.com/novy_cas);
    • старонку ў сацсетцы «Одноклассники» (ok.ru/novychas);
    • старонку ў сацсетцы X (x.com/novychas)
    • і некалькі адрасоў электроннай пошты.

    Асобную ролю грае і лагатып СМІ «ў выглядзе надпісу “Новы Час”» — ён таксама прызнаны «экстрэмісцкім».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.