• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    AI-агенты для рэдакцыі і НДА: інструменты, прынцыпы, прыклады (рэгістрацыя да 8 красавіка)

    AI-агенты ўжо можна выкарыстоўваць не толькі ў вялікіх кампаніях, але і ў маленькіх рэдакцыях і камандах НДА.

    AI-агенты для рэдакцыі і НДА: інструменты, прынцыпы, прыклады

    Запрашаем на бясплатны вэбінар «AI-агенты для рэдакцыі і НДА: інструменты, прынцыпы, прыклады» журналістаў, рэдактараў, блогераў, актывістаў, якія маюць медыяпраекты і пакуль не выкарыстоўваюць AI-агентаў.

    На гэтым вэбінары разбярэм:

    • Што такое AI-агент у прыкладным сэнсе,
    • Чым ён адрозніваецца ад звычайнага чату з нейрасеткаю,
    • Якія рэдакцыйныя задачы яму можна даверыць ужо зараз.

    Фокус — на інструментах, якія можна паспрабаваць адразу: для маніторынгу, чарнавога варыянту, пераўпакоўкі кантэнту, пошуку, планавання і руціны.

    Чаму варта прыйсці

    Трохі тэорыі, зразумелыя прынцыпы і практыка, пасля якой у вас застануцца некалькі рэальных сцэнарыяў для хуткага старту.

    Вядзе вэбінар: незалежны медыякансультант Дзяніс Васількоў.

    Калі

    Вэбінар пройдзе 9 красавіка 2026 года: з 17:00 да 19:30 па Варшаве, з 18:00 да 20:30 па Вільнюсе, з 19:00 да 21:30 па Мінску.

    Як патрапіць

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Рэгістрацыя адкрытая да 8 красавіка 2026 года, 17:00 па Вільнюсе.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Удзельнікіі ўдзельніцы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за суткі і за гадзіну да пачатку вэбінару.

    Калі ў вас засталіся пытанні, якія датычацца вэбінару, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Вэбінар арганізуюць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларускія асацыяцыя журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.