• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая дыскусія «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату» (24 студзеня)

    Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 ладзіць у Варшаве дыскусію пра ўмовы і аплату працы фатографаў.

    Фота: pexels.com

    Калі: 24 студзеня 2026 года, 12.00 (працяг — 5 гадзін).

    Дзе: Прастора Duży Pokój, Warec­ka 4/6, Warsza­wa (уваход з вул. Kubu­sia Puchat­ka).

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    «Праца фатографа патрэбная для сайтаў, сацыяльных сетак, рэгістрацыі падзей і навін, справаздач, прэзентацый і камунікацыі з аўдыторыяй. Але на практыцы часта бывае незразумела, як менавіта ўлічваць гэтую працу пры планаванні бюджэту: што павінна аплачвацца, як ацэньваць час здымкі, апрацоўку, вопыт і адказнасць фатографа. У выніку фатаграфія нярэдка застаецца «паміж радкоў» у бюджэце», — тлумачаць арганізатары актуальнасць абмеркавання.

    Тэмы дыскусіі:

    • як сёння аплачваецца праца фатографаў у НДА, СМІ і камерцыйных праектах,
    • ці існуюць разумныя мінімальныя арыенціры аплаты за здымку,
    • як павысіць разуменне каштоўнасці прафесіі фатографа ў гэтых сферах.

    Пасля панэлі адбудзецца адкрытая размова ў невялікіх групах, дзе кожны зможа падзяліцца досведам, назіраннямі і пытаннямі.

    Арганізатары просяць перад сустрэчай ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ. Менавіта вашы адказы стануць асновай для жывой і прадметнай размовы, а таксама дазволяць сфармаваць агульную карціну сітуацыі ў сферы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці