Фінансавая падтрымка для медыяў ад фонду JX (дэдлайн — 19 красавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Фонд JX запрашае незалежныя СМІ з Беларусі і Расіі, якія знаходзяцца ў выгнанні, падаць заяўку на фінансавую падтрымку.

Перыяд прадастаўлення грантаў: чэрвень – верасень 2026 года. Максімальная сума — 35 000 еўра.
Хто можа ўдзельнічаць?
- СМІ, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з Мюнхенскай дэкларацыяй абавязкаў і правоў журналістаў;
- якія бесперапынна выпускалі кантэнт на працягу як мінімум аднаго года;
- з пацверджанай аўдыторыяй у краіне паходжання;
- гэта не павінны быць выключна актывісцкія ці праваабарончыя праекты або медыя, звязаныя з палітычнымі партыямі і дзеячамі.
Падаваць заяўкі могуць толькі некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі прыватных асоб і камерцыйных арганізацый не разглядаюцца.
Як падаць заяўку?
Рэгістравацца трэба толькі праз афіцыйную форму заяўкі. Заяўкі, дасланыя па электроннай пошце, разглядацца не будуць.
Заяўкі павінны быць пададзены на англійскай мове.
Дэдлайн — 19 красавіка 2026 года.
Пытанні можна дасылаць праз кантактную форму на сайце фонду.
Больш інфармацыі пра праграму — ПА СПАСЫЛЦЫ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў