• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2026 (дэдлайн — 10 студзеня)

    ISSP запрашае фатографаў, якія жывуць у Літве, Латвіі ці Эстоніі, падаць заяўкі на конкурс FUTURES Baltic Tal­ents 2026.

    Фатографам прапануюць удзел у FUTURES , прэстыжнай еўрапейскай фотаплатформе, прысвечанай падтрымцы новых талентаў у фатаграфіі. Тры аўтары будуць абраныя для далучэння да платформы ў 2026 годзе. 

    У конкурсе могуць удзельнічаць фатографы і фотамастакі з краін Балтыі (у тым ліку тыя, хто пераехаў) з 3–10 гадамі творчай практыкі і мінімум адной персанальнай выставай у партфоліё.

    Платформа прапануе:

    • грант 500 EUR;
    • нэтворкінг;
    • запрашэнне да ўдзелу ў сеткавых мерапрыемствах восенню 2026 года (аплачваюцца выдаткі на праезд і пражыванне);
    • доступ да адукацыйнай анлайн-платформы Mag­num;
    • удзел у конкурсе на персанальную выставу;
    • магчымасць падаць заяўку на фінансаваную рэзідэнцыю;
    • прасоўванне ад FUTURES на сайце і ў сацсетках.

    Дэдлайн падачы заявак — 10 студзеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці