• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

    Еўрапейскі фонд за дэмакратыю (Euro­pean Endow­ment for Democ­ra­cy, EED) падтрымлівае ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю дэмакратыі, грамадзянскай актыўнасці і плюралістычнай палітычнай сістэмы ў краінах Еўрапейскага суседства і за яго межамі.

    Фонд прадастаўляе гранты арганізацыям грамадзянскай супольнасці, грамадзянскім рухам, незалежным медыя, актывістам, журналістам, блогерам, культурным дзеячам і моладзевым ініцыятывам.

    Афіцыйная рэгістрацыя не з’яўляецца абавязковай. Падаваць заяўкі могуць як ужо існуючыя арганізацыі, так і новыя або нефармальныя ініцыятывы, платформы, групы і фізічныя асобы.

    EED асабліва падтрымлівае ініцыятывы, якія цяжка фінансаваць праз іншыя донарскія праграмы ЕС, і арыентуецца на рэальныя патрэбы дэмакратычных партнёраў на месцах.

    Бюджэты праектаў звычайна складаюць ад 10 000 да 50 000 €, але фонд можа падтрымліваць як меншыя, так і большыя праекты. Сярэдні памер гранта — 40 000–60 000 €.

    Заяўкі разглядаюцца на сталай аснове.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.