Конкурс дакументальных фільмаў IDFA 2026 (ранні дэдлайн — 23 красавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (IDFA) пройдзе 12–22 лістапада 2026 года. Штогод мерапрыемства збірае еўрапейскія і сусветныя прэм’еры, у межах фэсту праходзяць форумы, дэбаты і варкшопы.

На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы любога фармату і працягласці. IDFA разумее дакументальнае кіно ў шырокім сэнсе, як фільм, які мае справу з рэальнасцю, у тым ліку гібрыдныя фільмы і фільмы, якія абапіраюцца на рэальныя элементы ў якасці асноўнага кампанента.
Патрабаванні:
- фільм завершаны пасля 10 ліпеня 2025;
- фільм не паказваўся ў Нідэрландах (ні анлайн, ні афлайн).
Тэрміны:
- Ранні дэдлайн — 23 красавіка 2026 года (уступны ўзнос ад 20 да 45 еўра).
- Другі дэдлайн — 28 траўня 2026 года (уступны ўзнос ад 25 да 65 еўра).
- Апошні дэдлайн — 9 ліпеня 2026 года (уступны ўзнос ад 25 да 85 еўра).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia