Конкурс і рэзідэнцыя для фатографаў беларускага паходжання (дэдлайн — 1 красавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародны фестываль фатаграфіі ў Лодзі прапануе магчымасці для беларускіх фатографаў і фатографак. Можна далучыцца да трох прапаноў.

Публічныя прэзентацыі у асноўнай праграме Fotofestiwal
Калі: адзін дзень паміж 26–28 чэрвеня 2026 (у межах фестывалю 18–28 чэрвеня 2026).
Прапануецца:
- 5‑хвілінная публічная прэзентацыя;
- 350 PLN (брута);
- пражыванне (1 дзень);
- пакрыццё праезду (у межах дамовы);
- прасоўванне праз камунікацыйныя каналы фестывалю.
Публікацыя ў анлайн-каталогу
- PDF-каталог з міжнародным распаўсюдам;
- уключае выявы + тэкст + bio;
- фіналісты/-кі прэзентацый могуць быць уключаныя аўтаматычна (пры згодзе).
Рэзыдэнцыя
Калі: кастрычнік 2026 (1 тыдзень, Польшча).
Прапануецца:
- пражыванне + харчаванне;
- пакрыццё праезду;
- варкшопы з экспертамі;
- распрацоўка асабістых праектаў і/або макетаў кніг.
Дэдлайн падачы заявак — 1 красавіка 2026 года.
Больш інфармацыі ПА СПАСЫЛЦЫ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў