Выдавецтва «Пфляўмбаўм» праводзіць конкурс тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль (дэдлайн — 10 красавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» абвяшчае опэн-кол тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль.

Фота: Глеб Гараніч / Reuters
Прымаюцца заяўкі ад беларускіх аўтарак. Падаваць можна мастацкія, нон-фікшан і гібрыдныя тэксты да 15000 знакаў на тэмы Чарнобыля.
Пасля абору ў удзельніц будзе два месяцы на напісанне тэкстаў для анталогіі, якая выйдзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» да канца 2026 года.
Аўтаркам прадугледжаны ганарар.
Дасылайце свае прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй на antalohija@gmail.com
Дэдлайн — 10 красавіка 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў