• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крэатыўная лабараторыя: ад хаосу да моцных ідэй для медыя (рэгістрацыя да 16 сакавіка)

    Запрашаем журналістаў, рэдактараў, блогераў і медыякаманды як СМІ, так і НДА на крэатыўную лабараторыю, дзе можна смела пагуляць з ідэяй і разгарнуць яе — ад першай думкі да працоўнага фармату. Для вас — два выключна практычных анлайн-воркшопы.

    Воркшоп 1. Генерацыя ідэй, 17.03.26

    На першым — працуем з рэальнымі патрэбамі аўдыторыі, фіксуем, што людзей хвалюе. Фармулюем задачы праз пытанне «Як мы можам дапамагчы?» і запускаем крэатыўныя тэхнікі:

    • Crazy 8
    • «Самая дрэнная ідэя»
    • «Выпадковы стымул»
    • Dig­i­tal brain­storm
    • Deck of Bril­liance.

    Вынік — шырокае поле ідэй: ад тэм і загалоўкаў да рубрык, фарматаў і канцэпцый матэрыялаў.

    Воркшоп 2. Зборка: фільтрацыя, дапрацоўка і прэзентацыя, 19.03.26

    Вяртаемся да створаных ідэй і вучымся ператвараць іх у працоўныя рашэнні. Фільтруем паводле карысці для аўдыторыі і рэалізуемасці, дапрацоўваем і прэзентуем.

    Вынік — некалькі прапрацаваных рашэнняў са зразумелымі наступнымі крокамі, гатовых да тэставання, запуску або ўключэння ў рэдакцыйны план.

    Цягам воркшопаў будзем працаваць на агульнай дошцы Miro. Кожны ўдзельнік — індывідуальна, але ў агульнай прасторы: вы будзеце бачыць ідэі адно аднаго, зможаце натхняцца, развіваць і ўзмацняць іх.

    Фармат

    Дзве сустрэчы па 2,5 гадзіны. Анлайн. Праца на дошцы Miro.

    Вядзе крэатыўную лабараторыю Дар’я Герасіменка — кантэнт-прадусарка (Skyeng, Careerum, Symp­to­ma­to), крэатыўная дырэктарка (PR3, Salmon DDB, Rap­ka), стваральніца праекта «Крэатон», выкладчыца крэатыўных школ (ІКРА, MADS).

    Калі

    Воркшопы пройдуць 17 і 19 сакавіка 2026 года, з 17:00 да 19:30 па Варшаве, з 18:00 да 20:30 па Вільнюсу, з 19:00 до 21:30 па Мінску.

    Як патрапіць

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка 2026 года, 17:00 па Вільнюсу.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за содні і за гадзіну да пачатку першага вэбінару.

    Калі ў вас засталіся пытанні, што датычна лабараторыі, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Крэатыўную лабараторыю ладзіць нямецкая некамерцыйная арганізація dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.