Лабараторыя па ШІ для НКА, медыя і аналітычных праектаў (дэдлайн — 20 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Digital Skills Coalition Belarus запрашае на двухдзённы афлайн-варкшоп у Варшаве пра практычнае выкарыстанне штучнага інтэлекту ў працы арганізацый грамадзянскай супольнасці, медыя і аналітычных праектаў.

Практычная лабараторыя AI4NGO па ўкараненні ШІ ў працу НКА і медыя мае фокус на павышэнні эфектыўнасці, аналізе інфармацыі, лічбавай бяспецы і супрацьдзеянні дэзінфармацыі.
Калі: 27–28 лютага 2026 года.
Дзе: Варшава, афлайн.
Праграма:
- Разбор кейсаў выкарыстання ШІ ў НКА і медыя.
- Аналіз інфармацыі і выяўленне дэзінфармацыйных наратываў.
- Рызыкі лічбавай бяспекі і абарона персанальных дадзеных.
Фармат: практычныя сесіі і групавая праца + элементы train-the-trainer для тых, хто плануе перадаваць веды далей.
Дэдлайн падачы заяўкі — 20 лютага 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў