Лабараторыя інавацый штучнага інтэлекту ў Рызе (7–11 траўня)
Запрашаюць студэнтаў-журналістаў і маладых стваральнікаў медыякантэнту ва ўзросце ад 19 да 24 гадоў з краін Балтыйскага мора далучыцца да чатырохдзённай міжнароднай адукацыйнай праграмы AI Innovation Lab у Рызе.

Фота: Alex Knight / pexels.com
AI Innovation Lab прысвечана будучыні журналістыкі ў эпоху штучнага інтэлекту. Арганізатар: Media Hub Riga пры падтрымцы Council of the Baltic Sea States.
Разам з рэдактарамі, медыяпрафесіяналамі і экспертамі па штучным інтэлекце ўдзельнікі будуць даследаваць, як штучны інтэлект змяняе СМІ, вырашаць праблемы дэзінфармацыі і распрацоўваць новыя ідэі для ўмацавання надзейнай журналістыкі і дэмакратыі.
Калі: з 7 па 11 траўня 2026 года.
Што ў праграме:
- праца ў міжкультурных камандах;
- удзел у семінарах;
- распрацоўка інавацыйных рашэнняў для журналістыкі і медыяадукацыі;
- прэзентацыя сваіх ідэй экспертам.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і ўдзел для абраных кандыдатаў.
@bajmedia