Мікрагранты на стварэнне падкастаў (наступны дэдлайн — 31 сакавіка)
Content is Queen збірае заяўкі на мікрагранты для стварэння падкастаў. Могуць удзельнічаць пачынаючыя і дасведчаныя падкастары з усяго свету.

Сёлета праграма працуе ў новым фармаце: гранты будуць выдзяляцца штомесяц на падкасты на акрэсленую тэму.
Што прапануюць
- Грант у памеры да 1000 фунтаў стэрлінгаў.
- Дапамога, адаптаваная да вашых патрэбаў. Гэта могуць быць індывідуальныя заняткі, падтрымка вытворчасці ці час у студыі.
Хто можа ўдзельнічаць
- Асобы з любой часткі свету.
- Новыя або існуючыя падкастэры.
- Інваліды, удзельнікі супольнасці LGBTQIA+.
- Людзі з нізкім узроўнем даходу.
Кандыдаты павінны быць старэйшыя за 18 гадоў. Не могуць удзельнічаць зарэгістраваныя камерцыйныя прадпрыемствы або арганізацыі з колькасцю супрацоўнікаў больш за дзесяць чалавек ці абаротам больш за 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Тэма на красавік 2026 года: Children’s Champion.
Шукаюць ідэі для падкастаў, створаных спецыяльна для маладых слухачоў. Гэта могуць быць гісторыі, гульні, прыгоды, інтэрв’ю ці эксперыменты, галоўнае, каб яны былі распрацаваныя для дзяцей. Аўдыёпраекты павінны доўжыцца ад 10 да 15 хвілін.
Дэдлайн падачы заявак на сакавік — 31 сакавіка 2026 года.
@bajmedia