Новы раунд грантаў для незалежных СМІ ад NED (дэдлайн — 2 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на гранты ад праектаў, якія маюць на мэце ўмацаванне дэмакратыі і дэмакратычных інстытутаў.

Незалежныя медыяарганізацыі, грамадскія групы і асацыяцыі могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых грантаў.
Памер грантаў можа быць розным у залежнасці ад маштабу і сферы дзеяння праектаў.
NED зацікаўлены ў прапановах ад арганізацый, чыя дзейнасць накіравана на садзейнічанне абароне правоў чалавека і выкананню закона, на падтрымку свабоды інфармацыі і незалежных СМІ, а таксама садзейнічанне падсправаздачнасці і празрыстасці.
Дэдлайн чарговага раунда падачы заявак — 2 чэрвеня 2026 года.
Падрабязнасці і рэгістрацыя — па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў