Праграма стыпендый Лэйна Кіркланда (дэдлайн — 1 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Фонд «Лідары перамен» абвяшчае адкрыты конкурс для кандыдатаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана на атрыманне стыпендый імя Лейна Кіркланда ў Польшчы ў 2026–2027 навучальным годзе.

Крыніца фота: kirkland.edu.pl
Удзел у конкурсе могуць узяць журналісты, медыямэнеджары, лідары грамадскіх арганізацый, культурныя актывісты, якія актыўна працуюць у сваіх прафесійных сферах, маюць дасягненні і яшчэ не вучыліся ў Польшчы.
Што прапануюць?
- Навучанне і даследаванні ва ўніверсітэтах і інстытутах Польшчы.
- Стажыроўкі ў дзяржаўных, прыватных або грамадскіх установах.
- Стыпендыю ў памеры 22 500 злотых (выплачваецца 9 плацяжамі на працягу 9 месяцаў).
- Падтрымку пры рэалізацыі ўласных праектаў.
Апошні тэрмін падачы заявак — 1 сакавіка 2026 года.
Дадаткова арганізатары пакрыюць пражыванне (5000 злотых/месяц), медыцынскае страхаванне, праязныя, візавыя выдаткі, матэрыялы для даследавання, удзел ва ўступным курсе, воркшопах і курс польскай мовы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў