Press Club Belarus шукае адміністратара_ку кавoркінгу (дэдлайн — 25 лютага)
Press Club Belarus шукае адміністратара_ку кавoркінгу. Патрэбны арганізаваны, камунікабельны і дабразычлівы чалавек, які ўмее трымаць усё пад кантролем.

Выява: Press Club Belarus
Што трэба рабіць: сачыць, каб у кавoркінгу ўсё працавала. Вы будзеце адказваць за браніраванне і чысціню прасторы, арганізацыю мерапрыемстваў і камунікацыю з наведвальнікамі.
Асноўныя абавязкі:
- забеспячэнне штодзённай працы каворкінгу: кантроль доступу, парадку і базавых бытавых пытанняў;
- вядзенне календара браніравання і ўлік наведвальнікаў;
- арганізацыя неабходных закупак;
- удзел у штотыднёвых сустрэчах каманды;
- садзейнічанне ў арганізацыі ўнутраных і партнёрскіх івэнтаў;
- развіццё сістэмы добраахвотных унёскаў і падтрымкі ад карыстальнікаў;
- рэгулярнае абнаўленне Telegram-канала каворка;
- апрацоўка запытаў і камунікацыя з карыстальнікамі;
- правядзенне апытанак два разы на год;
- падрыхтоўка штомесячных справаздач працы каворкінгу.
Патрабаванні:
- ёсць вопыт адміністрацыйнай альбо каардынацыйнай працы;
- умееце працаваць з некалькімі задачамі адначасова;
- маеце базавыя навыкі працы з MS Office (асабліва Excel);
- камунікацыя вас не напружвае, вы лёгка знаходзіце агульную мову з рознымі людзьмі;
- любіце парадак і заўважаеце дэталі;
- гаворыце па-беларуску і па-польску хаця б на ўзроўні А2+.
Умовы:
- Umowę o pracę і зарплату 5000 PLN brutto;
- праца ў самым цэнтры Варшавы
- поўная занятасць (будні 10:00–18:00, час можа быць зменены ў дні мерапрыемстваў);
- класная каманда і жывая атмасфера;
- магчымасць браць актыўны ўдзел у жыцці беларускай супольнасці.
Як адгукнуцца
Напішыце да 25 лютага 2026 на rekrutacja@solidarityby.eu з тэмай “Адміністратар каворкінгу” і дашліце CV і матывацыйны ліст (Чаму вам цікавая гэтая праца? Чаму менавіта вы — найлепшы кандыдат_ка? Чаму гэта важна для вас?)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў