Прэмія Ані Нідрынгхаўз за мужнасць у фотажурналістыцы (дэдлайн — 31 сакавіка)
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (IWMF), шукае кандыдатак на атрыманне прэміі Ані Нідрынгхаўс за адвагу ў фотажурналістыцы. Фотажурналісткі, якія працуюць у небяспечных сітуацыях, могуць быць намінаваны на гэтую ўзнагароду.

Крыніца фота: iwmf.org
Прэмія заснавана ў гонар фатографа AP Ані Нідрынгхаўс, забітай у Афганістане ў красавіку 2014 года. Узнагарода ўручаецца фотажурналісткам, якія дэманструюць у сваёй працы сілу характару, мужнасць і настойлівасць і праяўляюць уласцівыя Нідрынгхаўс адвагу і самаахвярнасць.
Прымаюцца заяўкі на англійскай мове.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба адправіць 12 фатаграфій, якія найлепшым чынам прадстаўляюць вобласць і стыль працы кандыдаткі.
Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры 20 000 долараў ЗША, і яе работы будуць дэманстравацца на выставах.
Кандыдатка можа намінаваць сваю сябе самастойна або быць вылучанай рэдактарам, настаўнікам ці калегам-журналістам.
Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2026 года.
@bajmedia