• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор заявак на прэмію Багушэвіча (дэдлайн — 1 лютага)

    Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча – за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2025 годзе. Гэтая ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці.

    Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе і з таго часу застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі.

    Хто і каго можа намінаваць на прэмію?

    Арганізатары ўлічылі шматлікія пажаданні: сёлета намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, могуць не толькі сябры Беларускага ПЭНа, але і аўтары ды аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ і сябры журы. 

    Конкурс не мае абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства аўтарак ды аўтараў і месца публікацыі твораў. Намінуюцца творы жывых аўтараў і аўтарак, чые творы былі ўпершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2025 года.

    Намінаваць можна не толькі кнігі

    На прэмію могуць намінавацца не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.

    Падрабязней са статутам і рэгламентам прэміі імя Багушэвіча можна азнаёміцца на сайце Беларускага ПЭНа.

    Як падаць заяўку?

    Заяўкі прымаюцца з 16 студзеня да 1 лютага 2026 года (да 23:59 беларускага часу).

    Каб падаць заяўку, запоўніце гугл-форму.

    У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас aj@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Багушэвіча 2025 / імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора».

    Што атрымліваюць пераможцы?

    Лаўрэаты і лаўрэаткі  не толькі далучаюцца да шэрагу ўганараваных творцаў, але і атрымліваюць грашовую прэмію. Памер узнагароды вызначаецца на працягу сезона.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці