• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся збор заявак на прэмію імя Ежы Гедройця (дэдлайн — 3 сакавіка)

    Беларускі ПЭН запрашае да ўдзелу ў пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця – узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

    Прэмія імя Ежы Гедройця існуе з 2012 года і сёння з’яўляецца галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

    У мінулым сезоне прэмію Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы».

    Хто можа намінаваць?

    Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

    Што можна намінаваць?

    На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыя.

    Калі падаваць заяўкі?

    Старт збору заявак – 18  лютага 2026 года.

    Апошні дзень прыёму заявак – 3  сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу).

    Як прыняць удзел?

    Каб намінаваць кнігу, запоўніце, калі ласка, спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў giedroyc@penbelarus.org . У тэме ліста абавязкова пазначце назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі/аўтараў.

    Падрабязнасці ўдзелу

    З умовамі і правіламі можна азнаёміцца на сайце: 

    Хто будзе абіраць пераможцу?

    Журы прэміі імя Ежы Гедройця – аўтарытэтныя і дасведчаныя асобы з розных сфер літаратурнай і культурніцкай дзейнасці: пісьменнікі, крытыкі, перакладчыкі. Іх імёны будуць абвешчаны неўзабаве.

    Сачыць за навінамі можна на сайце прэміі.

    Навіны будуць выходзіць таксама на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў, на старонцы прэміі ў Face­book і Insta­gram. З усімі пытаннямі, звязанымі з прэміяй, звяртайцеся на giedroyc@penbelarus.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.