Рэзідэнцыя для культурных журналістаў і крытыкаў у Славеніі (дэдлайн — 28 лютага)
Мастацтвазнаўцы, мастацкія крытыкі і культурныя журналісты могуць падаць заяўку на фінансаваную аднамесячную рэзідэнцыю Critic-in-Residence 2026 у Любляне ў кастрычніку 2026 года.

Фота: welcome2slovenia.com
Арганізатары праграмы — творчы і рэзідэнцыйны цэнтр MGLC Švicarija ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй культуры і тэорыі Ігара Забеля (Любляна, Славенія).
Запрашаюць кандыдатаў, якія публікуюцца міжнародна і працуюць з тэмамі сучаснага мастацтва, гісторыі выставаў і інстытуцый. Прыярытэт — тым, хто працуе з тэмай ролі мастацкіх інстытуцый у крызісных сацыяльна-палітычных умовах або ўключыць у даследаванне падзеі 1996 года ў Любляне.
Тэрмін рэзідэнцыі: 1–31 кастрычніка 2026.
Што прапануюць:
- пражыванне ў студыі ў MGLC Švicarija;
- кампенсацыя дарогі: да 500 EUR (Еўропа) / да 900 EUR (паза Еўропай);
- стыпендыя каля 1350 EUR брута за месяц (каля 45 EUR у дзень);
- даследчая, рэдактарская і карэктарская падтрымка.
Па выніках рэзідэнцыі трэба будзе падрыхтаваць мінімум адзін тэкст (эсэ / інтэрв’ю / калонка і інш.) на англійскай мове да 1 снежня 2026 года, які будзе апублікаваны на платформах арганізатараў (магчымасць дадатковай публікацыі вітаецца).
Дэдлайн падачы заявак — 28 лютага 2026 года.
Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы.
@bajmedia