Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў (дэдлайн — 15 траўня)
У Польшчы для грамадзян Беларусі адкрыты новы набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2025 года.

Стыпендыяльная праграма Каліноўскага створана польскім урадам у 2006 годзе. Яна прызначана для маладых беларусаў, якія не могуць працягваць навучанне або навуковую дзейнасць на радзіме з‑за палітычных рэпрэсій.
Ад пачатку дзеяння праграма прыняла больш за 2900 беларускіх студэнтаў, у тым ліку амаль 1700 у перыяд з 2020 па 2025 год. Стыпендыяты паступілі ў 83 універсітэты па ўсёй Польшчы.
Хто можа падаць заяўку?
Набор абвешчаны як на праграму вышэйшай адукацыі (уключаючы магістратуру), так і на навуковыя стажыроўкі.
Патрабаванні да кандыдатаў першай ступені (студэнты, магістранты і выпускнікі школ):
- грамадзяне Беларусі, якія не маюць грамадзянства Польшчы або іншай дзяржавы ЕС/EFTA/OECD, а таксама пастаяннага ВНЖ у гэтых краінах, якія па палітычных прычынах не могуць працягнуць навучанне ў Беларусі;
- або выпускнікі ліцэя Якуба Коласа ў Мінску.
Кандыдаты, якія пройдуць адбор, могуць разлічваць на стыпендыю ў 1800 злотых у месяц. Працягласць праграмы — да 5 гадоў (за выключэннем спецыяльнасцей, па якіх тэрмін навучання большы).
Патрабаванні да кандыдатаў другой ступені (маладыя вучоныя):
- беларусы, якія не маюць грамадзянства Польшчы або іншай дзяржавы ЕС/EFTA/OECD, а таксама пастаяннага ВНЖ у гэтых краінах, якія па палітычных прычынах не могуць працягнуць навуковую дзейнасць у Беларусі;
- узрост да 35 гадоў;
- вышэйшая адукацыя (магістратура або яе эквівалент).
Прыярытэт аддаецца кандыдатам з навуковымі дасягненнямі або тым, хто праяўляў актыўнасць у трансфармацыі Беларусі.
Удзельнікі праграмы, якія прайшлі адбор, могуць разлічваць на стыпендыю ў памеры 2700 злотых у месяц. Працягласць праграмы не можа перавышаць 1 год.
Студэнты павінны напісаць выніковую працу (50 старонак) і абараніць яе да чэрвеня 2027 года.
Удельнікі праграмаў першай і другой ступеней, якія не валодаюць польскай мовай, перад пачаткам навучання павінны прайсці курс польскай мовы.
Як падаць заяўку
Заяўкі на стыпендыю прымаюцца да 15 мая 2026 года. Сумоўі праходзяць у чэрвені — ліпені 2026 года. Канчатковае рашэнне па адборы выносіцца да 31 верасня 2026 года (першая ступень) або да 31 ліпеня (другая ступень).
Усе дакументы неабходна дасылаць на е‑адрас bialorus.studium@uw.edu.pl . І запоўніць анкету.
Больш інфармацыі па праграму — ПА СПАСЫЛЦЫ
@bajmedia