• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Літве стартавала найбуйнейшая прэмія за расследавальніцкую журналістыку (дэдлайн — 6 траўня)

    Літоўскі фонд дабрачыннай падтрымкі расследавальніцкай журналістыкі заснаваў прэмію Pamatai за найлепшыя журналісцкія расследаванні.

    Прэмія Pamatai будзе прысуджацца штогод. Яе памер сёлета складзе 200 тысяч еўра, што робіць яе адной з найбуйнейшых у свеце. Для параўнання, памер Пулітцэраўскай прэміі складае 15 тысяч долараў.

    Узнагарода прысуджаецца за журналісцкія расследаванні найвышэйшай прафесійнай якасці, якія

    • аказваюць значны ўплыў на грамадскасць і дэмакратыю,
    • апублікаваныя публічна,
    • закранаюць пытанні, актуальныя для грамадскага жыцця і дэмакратычнай падсправаздачнасці ў Літве.

    Прэмія галоўным чынам скіравна на расследаванні, якія даследуюць функцыянаванне дзяржаўнага сектара, палітычныя рашэнні і дзяржаўныя інстытуты ў Літве. Расследаванні, звязаныя з дзейнасцю прыватных структур, разглядаюцца ў тым выпадку, калі яны непасрэдна раскрываюць сістэмныя праблемы грамадскіх інтарэсаў, палітычнай адказнасці або функцыянавання ўрада.

    На конкурс прымаюцца працы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Пераможцу абвесцяць 8 чэрвеня 2026 года.

    Адна асоба можа падаваць не больш за 3 матэрыялы. Можна падаваць адно журналісцкае расследаванне або серыю. Можна намінаваць ўласныя працы або працы калег.

    Дэдлай падачы заявак 6 траўня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.