• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-трэнінг «Уводзіны ў расследавальніцкую журналістыку» (дэдлайн — 6 сакавіка)

    Калі ў вас ёсць мінімум пяць гадоў досведу ў журналістыцы, вы ніколі не праводзілі журналісцкія расследаванні, але вельмі хочаце — на гэтым бясплатным анлайн-курсе ад GIJN вы атрымаеце базавыя веды для старту.

    У праграме курса:

    • уводзіны ў расследавальніцкую журналістыку;
    • пошук крыніц (людзі і дакументы);
    • міжнароднае супрацоўніцтва;
    • тэхніка інтэрв’ю і падрыхтоўка пітчаў;
    • разведка на аснове адкрытых крыніц (OSINT);
    • аналіз фінансавых патокаў;
    • фарміраванне мыслення, арыентаванага на даныя;
    • лічбавая бяспека;
    • фактчэкінг — праверка фактаў;
    • рэдагаванне.

    Па выніках конкурснага адбору сфарміруюць дзве групы па 20 удзельнікаў. Першая група пачынае заняткі ў маі, другая — у кастрычніку 2026 года.

    Заняткі — па аўторках і чацвяргах на працягу пяці тыдняў.

    Выкладчыкі і ментары — вядучыя сусветныя спецыялісты па падрыхтоўцы рэпарцёраў-расследавальнікаў.

    Мова навучання: англійская.

    Дэдлайн падачы заявак — 6 сакавіка 2026 года.

    Арганізатары: GIJN сумесна з адукацыйнай платформай iMEdD — Ideas Zone.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.