Вэбінар «Выяўленне кантэнту, створанага з дапамогай ШІ: абноўленыя інструменты і метады» (26 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Гэты вэбінар GIJN з Хэнкам ван Эсам прызначаны для журналістаў і даследчыкаў, якія жадаюць удасканаліць свае навыкі праверкі фактаў.

Калі: 26 сакавіка 2026 года.
Дзе: анлайн, Zoom.
Падчас вэбінару Хэнк ван Эс, вядучы эксперт у галіне расследаванняў з адкрытымі зыходнымі кодамі і анлайн-расследаваннях, прадставіць абноўленую версію свайго даведніка «Выяўленне кантэнту, створанага з дапамогай ШІ».
А таксама распавядзе пра новыя рэсурсы, інструменты і метады расследавання, якія журналісты могуць выкарыстоўваць для ідэнтыфікацыі выяў, створаных штучным інтэлектам.
Вэбінар бясплатны, працоўная мова — англійская.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў