• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання» (рэгістрацыя да 4 сакавіка)

    Гэты вэбінар — пра тое, што адбываецца з журналістамі ў полі траўмы, як выглядаюць перагруз, траўма сведкі і чаму вытрымка — не бясконцы рэсурс, а значыць — яго варта папаўняць. Бо штодзённая праца з гвалтам, рэпрэсіямі і чужым болем паступова назапашвае стомленасць і эмацыйнае знясіленне — нават калі здаецца, што мы трымаемся.

    Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»

    Выява зроблена БАЖ з дапамогай ШІ

    Пагаворым пра псіхалогію журналісцкай працы:

    • Дзе праходзіць мяжа прафесійнай адказнасці
    • Як не забіраць чужы боль з сабой
    • Як падрыхтавацца да складаных размоў
    • І што дапамагае заставацца ў прафесіі на доўгую дыстанцыю

    Вас чакаюць

    • практычныя інструменты
    • кароткія інтэрактыўныя заданні
    • месца для рэфлексіі — без тэрапіі, але з клопатам пра тых, хто працуе ў эпіцэнтры падзей

    Вэбінар правядзе беларуская журналістка, якая больш за пяць гадоў працуе з траўматычнымі тэмамі, праводзіць трэнінгі па супрацьдзеянні выгаранню і ведае, як журналістыка траўмы выглядае на практыцы.

    Калі

    Вэбінар пройдзе 5 сакавіка 2026 года, з 17:00 да 19:30 па Варшаве, з 18:00 да 20:30 па Вільнюсу, з 19:00 до 21:30 па Мінску.

    Як патрапіць

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Рэгістрацыя працягваецца да 4 сакавіка 2026 года, 17:00 па Вільнюсу.

    РЕГІСТРАЦЫЯ

    Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за содні і за гадзіну да пачатку вэбінара.

    Калі ў вас засталіся пытанні, што датычна вэбінара, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Вэбінар ладзіць нямецкая некамерцыйная арганізація dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.