Ларыса Шчыракова аднавіла этнафотасесіі ў Беластоку
Былая палітзняволеная і журналістка Ларыса Шчыракова аднавіла правядзенне этнафотасесій — цяпер у Беластоку. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках, апублікаваўшы першы фотасэт у новым месцы.

Героем першай этнафотасесіі ў Беластоку стаў сын Ларысы Шчыраковай Святаслаў. Фота: Facebook Ларысы Шчыраковай
Паводле Шчыраковай, яна працягвае свой ранейшы фармат: фотаздымкі ў нацыянальным стылі з выкарыстаннем вышыванак і традыцыйных элементаў, якія можна спалучаць і з сучасным адзеннем.
Яшчэ ў Гомелі яна стварала ўласную этналакацыю з калекцыяй народных строяў і прадметаў побыту — ад тканага адзення да калаўротаў і глінянага посуду.
Цяпер у Беластоку Шчыракова прапануе жадаючым паўдзельнічаць у фотасесіях за сімвалічную плату каля 10 еўра.
«Я каралева, я ў каралеўскім убранні». Ларыса Шчыракова – пра сваё захапленне неглюбским ткацтвам
Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня 2022 года. Яе прыгаварылі да 3,5 гадоў па двух крымінальных артыкулах, сярод якіх “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. У гомельскай калоніі Ларыса працавала шчвачкай. 11 верасня 2025 года яе разам з іншымі 52 палітвязнямі выпусцілі з турмы пад ціскам адміністрацыі ЗША, потым гамяльчанку дэпартавалі з краіны.
@bajmedia