«Мне толькі спытаць!» На «Белсаце» выйшаў першы выпуск новага шоў
Новае шоў на тэлеканале «Белсат» вядзе журналістка Глафіра Жук. Як абяцае рэдакцыя, гэта будзе эта фармат вострых і шчырых інтэрв’ю, дзе госці адказваюць на пытанні, якія звычайна застаюцца па-за кадрам.

Скрыншот шоу «Мне толькі спытаць!»
Пілотны выпуск шоў «Мне толькі спытаць!» выйшаў увечары 5 лютага 2026 года. На размову да Глафіры Жук прыйшоў галоўны саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Падчас размовы госць распавёў пра тое, як і чаму Святлана Ціханоўская страціла прытомнасць, хто можа звольніць яго з Офіса, памылкі Марыі Калеснікавай і канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім. А таксама досыць жорстка адказаў хейтэрам, узгадаў Вадзіма Пракоп’ева і Зянона Пазняка.
«Спыталі і аб асабістым: ці праўда, што Франак — лавелас, як ён аднойчы меў адносіны з агенткай КДБ і з кім сустракаецца цяпер. А нашая размова перапыніла тэлефанаванне ад каманды Уладзіміра Зяленскага — і проста падчас інтэрв’ю Святлану Ціханоўскую запрасілі на гістарычную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны!», — зазначаецца ў апісанні праграмы.
@bajmedia