• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пастанова Камісіі па этыцы: У матэрыяле TUT.BY было парушэнне журналісцкай этыкі

    Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на сваім чарговым пасяджэнні разгледзела скаргу Яўгена Ліпковіча на публікацыю інтэрнэт-партала TUT.BY.

    Ні аўтар скаргі, ні прадстаўнікі парталу на пасяджэнне камісіі не з’явіліся. Падаем поўны тэкст пастановы Камісіі.

    ПАСТАНОВА

    Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у складзе старшыні А. Гуляева і сябраў А. Белуш, М. Загорскай, А. Анціпенкі, В. Карбалевіча і З. Падбярэзкага разгледзела на сваім пасяджэнні ад 29 лістапада 2013 года заяву спадара Яўгена Ліпковіча.

    Сутнасць праблемы, паводле словаў заяўніка, палягае ў тым, што ў матэрыяле, апублікаваным 18 кастрычніка 2013 года інфармацыйным парталам TUT.BY, “нарушается пункт Декларации принципов профессиональной этики журналиста, принятой ОО “БАЖ”, в котором говорится о необходимости учитывать законные интересы третьих лиц, при распространении, хранении и поиске информации. Четыре информационных ресурса “Наша Ніва”, “Беларускія Навіны” , Радыё «Свабода” и “Еўрарадыё” освещая это же событие, предоставили возможность для альтернативного комментария”.

    Заяўнік лічыць, што названая вышэй публікацыя на TUT.BY ёсць вынік замовы: «…у меня имеется стойкое убеждение, что владелец (владельцы) т.н. «главного информационного портала страны» перешел грань, отделяющую его от обыкновенного, не исключено, что вынужденного исполнения политического заказа, и теперь сам лично участвует в формировании того, что деятели, непосредственно обслуживающие правящее в Республики Беларусь семейство, называют «идеологией страны» или «поддержкой курса Президента».

    Заяўнік звяртаецца да Камісіі па этыцы ГА “БАЖ” з просьбай «…рассмотреть указанную публикацию на соответствие Декларации принципов профессиональной этики Белорусской ассоциации журналистов».

    Прааналізаваўшы Заяву, названыя вышэй артыкулы, Камісія па этыцы адзначае:

    – Cапраўды, названыя медыя (газета “Наша ніва”, інтэрнэт выданне naviny.by, Радыё «Свабода» і «Еўрарадыё»), падаючы матэрыял, узялі пад увагу меркаванні ўсіх зацікаўленых асобаў і адлюстравалі іх.

    – Названая вышэй публікацыя на партале TUT.BY падае меркаванні толькі аднаго з бакоў. Разам з тым відавочна, што ў матэрыяле закранаюцца інтарэсы сп. Ліпковіча “Интересно, что своего отрицательного героя – еврея, изверга, какие вызвали отвращение даже у хозяев, которым служили, Николай Чергинец назвал Абрамом Липковичем. В интервью “Еврорадио” писатель не скрывал, что некоторые черты героя он действительно списал с популярного блогера, с которым Николай Чергинец успел судиться”;

    – Камісія па этыцы звярнулася з просьбай залагодзіць сітуацыю і даць мажлівасць сп. Ліпковічу агучыць свае меркаванні. Галоўны рэдактар інфармацыйнага партала TUT.BY спн. Марына Золатава ў тэлефоннай размове адказала, што партал адмаўляецца даць такую мажлівасць датычна менавіта гэтай сітуацыі.

    – Камісія адзначае таксама не заўсёды карэктны тон заявы Я. Ліпковіча, мяркуючы, што той, хто разважае пра прафесійную этыку, сам павінен выконваць яе патрабаванні. А заяўнік беспадстаўна спасылаецца на нейкія сямейныя абставіны аднаго з уладальнікаў TUT.BY, што з’яўляецца парушэннем права на абарону асабістага жыцця. І таксама парушае адпаведныя артыкулы Кодэкса журналісцкай этыкі і Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.

    Такім чынам, базуючыся на палажэннях Кодэкса журналісцкай этыкі ГА “БАЖ”, Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, а менавіта,

    – «Паважаючы права грамадства на аб’ектыўную інфармацыю, журналіст абавязаны перадаваць… спектр поглядаў на тое ці іншае пытанне».

    – «Журналіст павінен прыкласці максімум намаганняў для атрымання інфармацыі з усіх магчымых крыніцаў для таго, каб пераканацца ў яе паўнаце, дакладнасці і бесстароннасці».

    – «Прызнаваць адкрыта і сумленна ўласныя памылкі».

     

    Камісія пастанаўляе:

    1) У сваёй публікацыі пад назвай “Новый роман Чергинца “Операция “Кровь” оказался про войну, коллаборационистов, гетто и “еврея-изверга” Липковича’” партал TUT.BY парушыў прынцып бесстароннасці. У матэрыяле адсутнічае меркаванне аднаго з зацікаўленых бакоў, які рэпрэзентуецца адмоўна, што фактычна вымагае звароту да гэтага боку па каментары.

    2) Адмовіўшыся палагодзіць сітуацыю праз агучванне меркаванняў сп. Ліпковіча, інфармацыйны партал парушыў таксама адзін з прафесійных прынцыпаў журналістыкі, а менавіта пазбавіў адзін з зацікаўленых бакоў права на адказ.

     

    Старшыня Камісіі                                         Анатоль Гуляеў

    Сакратар Камісіі                                          Марына Загорская

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Субота — апошні дзень! Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

    Творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 траўня прымаюцца матэрыялы за 2024 год.
    15.05.2025
    Акцэнты

    «Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? Павіншуйце лаўрэатаў!

    Сёння ў Вільні ізноў сабраліся журналісты, каб павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», на якім штогод вызначаюць прафесійна дасканалыя тэксты нашых суайчыннікаў. Нагадаем, што апошнія тры гады творчае спаборніцтва праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. 
    16.09.2025
    Акцэнты

    «Магчымасць пагаварыць у фармаце «без гальштукаў». БАЖ правёў МедыяКэмп ШМАТ ФОТА

    Больш за 30 беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц з’ехаліся пад Коўна, каб абмеркаваць надзённыя праблемы, набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным МедыяКэмпе «За Кадрам».
    21.07.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці