Навіны
Суд не задаволіў скаргу адваката Паўла Падабеда
5 красавіка суд Партызанскага раёна Мінска разглядаў скаргу абароны відэааператара Паўла Падабеда. Адвакат намагаўся аспрэчыць беспадстаўнае ўзяцце пад варту журналіста, які не ўчыняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а таму не заслугоўвае такой меры як зняволенне. Хадайніцтва было адхіленае.
Справу супраць журналіста Яўгена Меркіса перадалі ў суд
Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
У судзе Ленінскага раёну Мінска 6 сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
5 красавіка будзе разглядацца скарга адваката Паўла Падабеда на заключэнне падабароннага пад варту
У выдання Office Life узніклі праблемы з Мініфармам
Выданне Office Life у сваім тэлеграм-канале папярэдзіла чытачоў, што ў бліжэйшы час яго сайт можа быць недаступным.
Патрэбна дапамога сям’і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка
3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргея Сацука.
Да «экстрэмісцкіх» адносяць сацсеткі былой карэспандэнткі «Рэгіянальнай газеты»
Галоўная рэдактарка скандальнага «Вечернего Могилёва» сышла на пенсію
Заяву на Азаронка перадалі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта
Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення
Юрый Васкрасенскі ў інтэрвʼю праграме «Панарама» расказаў, як па ініцыятыве польскіх дыпламатаў арганізаваў сустрэчу з палітвязнем, актывістам польскай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам. Гэта адбылося «прыкладна паўтара года таму». Імаверна, перамовы ішлі пра ўмовы вызвалення і прымусовага вывазу Пачобута ў Польшчу.
Ідэалагічны міжсабойчык. Ува што ператвараецца факультэт журналістыкі
На факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта 1 красавіка прайшоў Дзень адчыненных дзвярэй для бацькоў і падлеткаў. Нядаўна прызначанае кіраўніцтва расказала патэнцыйным абітурыентам пра запланаваныя рэформы ў сістэме набору.
Гомельскіх школьнікаў выкарыстоўваюць для ўшанавання памяці Уладлена Татарскага
Гэтым разам дакладна: адхілены апеляцыі журналіста Вацлава Арэшкі і прафсаюзных лідараў
У Батумі распачаў працу «Медыя Хаб» — прастора для медыйшчыкаў, якую стварылі беларусы
Ідэя адкрыцця ў прыморскім Батумі адмысловай прасторы-каворкінга для медыйшчыкаў належыць двум беларускім журналістам — Алесю Залеўскаму і Антону Сурапіну. Рэалізацыя праекта заняла амаль год. І вось 3 красавіка 2023 года «Медыя Хаб» адчыніў дзверы для наведнікаў. Якія паслугі прапаноўвае прастора, чым яна можа быць карыснай менавіта беларускім медыйшчыкам, распавёў Антон Сурапін.
Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»
Мужчыне закідаюць каментаванне ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці