Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube
Сёння стала вядома імя новага кіраўніка міністэрства інфармацыі. Пасля прызначэння Дзмітрыя Жука спыталі, ці будуць блакіраваць YouTube у Беларусі.

«Любое рашэнне, асабліва такога плана, як забарона, павінна быць выразна прадумана. Павінны быць прадуманы яго наступствы. Яно павінна быць мэтазгодным і эфектыўным. Калі мы дэкларуем, але не можам рэалізаваць, то лепш наогул не дэклараваць, — лічыць Дзмітрый Жук. — Што тычыцца платформаў, якія выкарыстоўваюцца грамадзянамі Беларусі, дзейнічаць трэба вельмі акуратна».
Паводле яго слоў, Лукашэнка — «не прыхільнік забаронаў».
«Трэба шукаць іншыя механізмы ўзаемаадносін з гэтымі буйнымі гульцамі сусветнай медыяпрасторы», — мяркуе новы міністр.
Пасля блакавання на YouTube каналаў Белта, СТБ і АНТ прапагандысты сталі заклікаць да блакавання відэахостынгу ў краіне.
@bajmedia