Памёр журналіст і рэдактар часопіса «Jazz-Квадрат» Алесь Астраўцоў
Пра смерць культурнага дзеяча, аўтара і шэф-рэдактара вядомага ў 2000‑х часопіса «Jazz-Квадрат» Алеся Астраўцова паведаміў у сацсетках мастак Адам Глобус.

Фота: фейсбук Алеся Астраўцова
Творцу было 60 гадоў.
Алесь Астраўцоў — родны брат вядомага гродзенскага пісьменніка Сяргея Астраўцова. Але сам спадар Алесь прыйшоў у творчы асяродак не адразу: пасля сканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута працаваў інжынерам на заводзе, аднак потым змяніў сваё жыццё.
У 1990-ыя ён трапіў у «зорную» каманду Музея Максіма Багдановіча на чале з Алесем Бяляцкім. Будучы нобелеўскі лаўрэат з 1989 па 1998 год узначальваў установу, і так апісаў несумненны ўнёсак інжынера Астраўцова ў справу музея.
«Але ўклад Алеся ў давядзенне музейнай гаспадаркі да ладу быў несумненным. Высокі, з хвалістай грывай валасоў, шырокімі грудзямі, заўсёды ўсмешлівы з адкрытым тварам, Алесь дапаўняў нашу новую маладую каманду і ўносіў яе свой пэўны стыль, эмоцыі і развагі», — успамінаў творца пра станаўлення музея, які ў тыя часы з’яўляўся сімвалам нацыянальная адраджэння.
Аднак значнаму колу людзей Алесь Астраўцоў вядомы ў першую чаргу як шэф-рэдактар часопіса «Jazz-Квадрат», які выходзіў у Мінску ў папяровай версіі з 1997 па 2009 год (а потым з’явіўся і ў інтэрнэце). Напрацягу шэрагу гадоў часопіс быў адзіным рускамоўным часопісам джазавай тэматыкі, і ў мінскай культуры меў статус унікальнага выдання.
Алесь Астраўцоў напісаў сцэнар да дакументальнай стужкі пра да лідара Svet Boogie Band Святаслава Хадановіча, які заўчасна пайшоў жыцця.
Ён пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Разам з Касяй Камоцкай яны шукалі сродкі на выданне кнігі.
Апошнім часам творца жыў у Лідзе, дзе ў свой час заканчваў школу. Ён дзяліўся, што напісаў «пару кніг» і планаваў іх выдаць.
@bajmedia