• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўская пракуратура спыніла доступ да інтэрнэт-рэсурсаў «Хартыі’97» і Sapere Aude

    У адпаведнасці з пастановай пракурора Магілёўскай вобласці Дзяржаўная інспекцыя Рэспублікі Беларусь па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсаў c97.org і sapere.online.

    Як паведаміла служба інфармацыі надзорнага ведамства, сайты c97.org і sapere.online размяшчалі «забароненую да распаўсюду інфармацыю».

    У афіцыйным паведамленні не згадваецца, што c97.org — гэта сайт «Хартыі’97», грамадзянскай ініцыятывы, якая стала незалежным СМІ. Паводле ведамства, на гэтым рэсурсе размяшчаліся «заведама ілжывыя звесткі пра палітычнае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча яе грамадзян, а таксама матэрыялы і гіперспасылкі на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі паводле рашэнняў судоў».

    Сайт з ідэнтыфікатарам c97.org пакуль не ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але інтэрнэт-рэсурс з ідэнтыфікатарам charter97.org быў упершыню прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яшчэ 7 ліпеня 2022 года. 30 ліпеня 2022 года «Хартыя’97» рашэннем МУС Беларусі была абвешчаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Sapere.online — гэта інтэрнэт-рэсурc праекта Sapere Aude «Школы грамадзянскай асветы» — некамерцыйнай арганіцыцыі, створанай з мэтай пашырэння дэмакратычных, грамадзянскіх і антываенных практык.

    Магілёўская абласная пракуратура даводзіць, што на гэтым інтэрнэт-рэсурсе «апрача экстрэмісцкіх матэрыялаў размяшчаліся вынікі  грамадскіх апытанняў наконт стаўлення да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і да выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якія праводзіліся без атрымання дзяржаўнай акрэдытацыі.

    На сайце Sapere Aude у ліку аўтараў згадваюцца Рыгор Астапеня, Аляксандр Дабравольскі, Віктар Марціновіч, Роза Турарбекава, Арцём Шрайбман.

    А сярод сваіх экспертаў «Школа грамадзянскай асветы» пералічвае навукоўцаў, палітыкаў, заканадаўцаў і журналістаў з усяго свету, у тым ліку лаўрэатаў Нобелеўскай і Пулітцэраўскай прэмій. У прыватнасці, Алесь Бяляцкі, Адам Міхнік, Эн Эплбаўм, Людміла Аляксеева, Цімаці Гартан Эш і многія іншыя сусветнавядомыя асобы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці