• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    RSF заклікала ўключыць праблему пераследу журналістаў у расследаванне МКС супраць рэжыму Лукашэнкі

    Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) вітала той факт, што Міжнародны крымінальны суд (МКС) распачаў расследаванне па матэрыялах пра здзяйсненне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці.

    Ілюстрацыя: RSF

    Арганізацыя заклікала “ўключыць у яго пераслед журналістаў”, нагадаўшы, што раней ужо звярталася ў суд з гэтай нагоды.

    12 сакавіка стала вядома, што офіс пракурора МКС адкрыў расследаванне, бо прыйшоў да наступнай высновы: “Існуюць разумныя падставы меркаваць, што злачынствы, якія трапляюць пад дзеянне Рымскага статута МУС, былі здзейсненыя прынамсі часткова на тэрыторыі Літвы”. Апошняя, у адрозненне ад Беларусі, з’яўляецца ўдзельніцай МКС.

    Згодна з паведамленнем, мандат расследавання “ахоплівае трансгранічныя злачынствы — любыя мінулыя і цяперашнія абвінавачанні ў злачынствах, здзейсненых з 1 траўня 2020 года ў Беларусі, калі прынамсі адзін элемент злачынства быў здзейснены на тэрыторыі Літвы, у адпаведнасці з параметрамі звароту і рамкамі юрысдыкцыі суда”.

    “Такім чынам, новае расследаванне ўключае злачынствы супраць чалавечнасці, такія як дэпартацыя, а таксама пераслед з дапамогай дэпартацыі ў дачыненні да любой вызначанай групы або супольнасці з палітычных матываў, якія, як мяркуецца, былі здзейсненыя беларускімі ўладамі. Гаворка ідзе пра злачынствы, якія трапляюць пад артыкул 7(1)(d) і артыкул 7(1)(h) Рымскага статута”, — гаворыцца ў паведамленні.

    У студзені 2025 года RSF падаў у МКС “скаргу на злачынствы супраць чалавечнасці” з боку рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з “масавым палітычным пераследам журналістаў”. На той момант у няволі знаходзіліся 42 прадстаўнікі медыя (цяпер, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, — 28).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.