Сацсеткі блогера Паўла Спірына трапілі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма
3 сакавіка Міністэрства інфармацыі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паводле сайта ведамства, у спіс забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў гэтым разам уключылі:
- Telegram-канал «Революция» (ідэнтыфікатар https://t.me/rewolution_1);
- YouTube-канал «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@ПавелСпирин-х7ш);
- старонку ў сацсетцы «ВКонтакте» з назвай «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://vk.com/id226177740_);
- старонку ў сацсетцы «Одноклассники» з назвай «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/pavelspirin);
- старонку ў Facebook з назвай «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/PavelSpirinBelarus);
- старонку ў Instagram з назвай pavel.spirin.84 (ідэнтыфікатар на сайце Міністэрства інфармацыі не ўказаны);
- адрасы электроннай пошты блогера на сервісах mail.ru і gmail.com.
Адпаведнае рашэнне ў дачыненні інтэрнэт-рэсурсаў Паўла Спірына прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 27 лютага 2026 года.
Павел Спірын — былы палітзняволены. Ён быў затрыманы ў верасні 2020 года і асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «распальванні варожасці ці варажнечы» ( арт. 130 КК РБ). Падставай сталі два фільмы на яго YouTube-канале. Цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін зняволення, сёлета ў лютым блогер пакінуў Беларусь.
Рашэннем суда Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 24 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Instagram-акаўнт zerkalo_io_news (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/zerkalo_io_news?igsh=MTVjNHhtdWQ0amluNA==). Тую самую старонку з такім самым ідэнтыфікатарам таксама прызнаў «экстрэмісцкай» суд Салігорскага раёна Мінскай вобласці рашэннем ад 27 лютага 2026 года. Такім чынам, у абноўлены «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма яна трапілі двойчы за адзін дзень.
Апроч гэтага, 27 лютага 2026 года суд Салігорскага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» і змест Instagram-акаўнта zerkalo_io (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/zerkalo_io?igsh=MXQ2NmJnb2Zrc2FmbQ==). Абодва рэсурсы афіляваныя з незалежным бедарускім анлайн-медыя «Зеркало».
27 лютага 2026 года суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Instagram-акаўнт з назвай Naviny Future (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/navinyfuture). Гэта інфармацыйны рэсурс тэлеканала «Белсат».
25 лютага 2026 года суд Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт TikTok-акаўнта POLITICNEWS (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@politicnews18?_r=1&_t=ZS-949ycC7eisJ). Гэта інтэрнэт-рэсурс з навінамі і каментарамі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона.
@bajmedia